Межмузейный проект «Два района — одна история»

Сапегі – адзін з найбольш магутных і ўплывовых магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай - адыгрывалі вялізарную ролю ў рэлігійным, культурным і грамадска-палітычным жыцці адной з самых вялікіх дзяржаваў.

Казімір Леў Сапега (15 ліпеня 1609, Вільня — 19 студзеня 1656, Берасьце) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар і пісар вялікі (1631—1637), маршалак дворны (1637—1645) і падканцлер (з 1645).

Прадстаўнік магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Льва, канцлера літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Крыштапа Міхала і Яна Станіслава.

Казімір Леў лічыўся адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён атрымаў адукацыю ў Віленскай акадэміі, потым вучыўся ў Германіі, Францыі, Нідэрландах і Італіі, дакладна валодаў сям'ю еўрапейскімі мовамі.

Казімір Леў быў уладаром вялікай колькасці маёнткаў, сярод якіх быў і Стары Быхаў. Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што на гравюры В. Гандзіюса (1644 г.) на другім плане адлюстраваны Быхаўскі замак

#дварайона_однаистория #быхов_ивацевичи

243