Тэатралізаваная дзея «Урокі манаха Сімяона»


У гэтым годзе спаўняецца 395 год з дня нараджэння нашага земляка, асветніка Сімяона Полацкага. Менавіта ён стане галоўным героем мерапрыемства Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2024» у Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага. Для юных гледачоў 6—12 гадоў (а таксама іх бацькоў) адбудзецца тэатралізаваная дзея «Урокі манаха Сімяона». Гэта пагружэнне ў эпоху жыцця маладога Сімяона ў Полацку, калі ён быў настаўнікам Брацкай школы. Запрашаем усіх, хто хоча пабываць у ролі вучняў знакамітага палачаніна!

Пачатак дзеі ў 18.30, 19.30, 20.30

Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс абавязковы (тэл.: +375 214 46-57-25)

Уваход на мерапрыемства 2 руб. для дарослых, 1 руб. для дзяцей.

204