Гуканне вясны

×

Статус

Спасибо за голос!

«Гуканне вясны» - старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Ад сустрэчы вясны шмат у чым залежыў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята ўрачыста, весела і шумна. З гуканнем вясны звязана шмат рытуальных дзеянняў, якія суправаджаліся заклікамі, загаворамі, веснавымі песнямі, якія павінны былі паспрыяць хутчэйшаму прыходу вясны.
Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць вырабіць сабе прыгожую птушку - сімвал прыходу вясны, паслухаць традыцыйныя веснавыя песні ад фальклорных калектываў, паўдзельнічаць у веснавых абрадах, павадзіць карагоды, патанчыць беларускія танцы, а завяршэннем свята стане ўрачыстае спаленне кола на плыце, пушчанага па рацэ!

Вас чакае:
• выступленне фальклорных калектываў;
• абрад “Гуканне Вясны”;
• майстар-клас па беларускіх танцах і гульнях;
• майстар-клас па вырабе птушак;
• спаленне кола на плыце!

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны»
на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:
- для дарослых – 8 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

• Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
• Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Чыкі (355), 170Э; маршрутнае таксі №1277 ад прыпынку мятро «Пятроўчына».

211