З 4 мая па 15 чэрвеня 2022 г. у Музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка будзе дзейнічаць выстава «Апошнія і першыя», прысвечанная 77-годдзю Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Да Году гістарычнай памяці, Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка адкрывае тэматычную выставу з фондаў музея.
На выставе будуць прадстаўлены франтавікі-ветэраны, чый лёс пасля Перамогі быў звязаны з маладым Наваполацкам. Апроч біяграфій, наведвальнікам дэманструюцца і рэчы, звязаныя з падзеямі тых гадоў: франтавыя лісты, ўзнагароды і іншыя аўтэнтычныя прадметы, якія аддаюць тагачаснай атмасферай, а некаторыя з іх будуць ўпершыню прадстаўлены шырокаму колу наведвальнікаў.
Адрас: вул.Маладзёжная, 45/3
Кантактная асоба:
Клімята Аляксандр Вячаслававіч, малодшы навуковы супрацоўнік.
+375 (214) 51-05-16.