Новости

Прэзентацыя гістарычнага каляндара “Беларуская скарбніца”

Прэзентацыя гістарычнага каляндара “Беларуская скарбніца”

18.01.2011
17.00

18 студзеня 2011 г. а 17-й гадзіне Нацыянальны гістарычны музеі Рэспублікі Беларусь, кампанія “Налан”, выдавецтва “Юніпак” ладзяць прэзентацыю насценнага перакіднога календара “Беларуская скарбніца” і іншых календароў гістарычнай тэматыкі, што пабачылі свет у перыяд 2000 – 2010 гг.


Выстаўка “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі”

Выстаўка “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі”
21.01. – 28.01. 2011
18.00

21 студзеня 2011 г. а 18-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу дабрачынная выстаўка “Карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі”.


Выстаўка “Полацкі залаты скарб”

19 студзеня 2011 г. а 16-й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам ладзяць выстаўку “Полацкі залаты скарб”, на якой шырокай увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлены ўнікальны скарб Х стагоддзя з горада Полацка.


Выставка " Живопись В.Е. Ковальчука" работает с 16 января до 20 февраля 2011 года.

Валерий Евгеньевич Ковальчук родился 18 января 1961 года в Бресте. Закончил Республиканскую школу-интернат по музыке и изобразительному искусству в 1979 году и Белорусский театрально-художественный институт в 1984 году. Учился у Г. Ващенко, В. Стельмашонка. С 1982 года – участник областных, республиканских и зарубежных выставок. Работает в техниках монументальлно-декоративного искусства: графит, энкаустика, фреска, мозаика. В станковой живописи - в жанрах портрета и пейзажа.


"Как молоды мы были..."

Выставка мебели и предметов домашнего обихода начала и середины 20-го столетия открылась в Ивьевском музее национальных культур.


Выставка работ молодых художников полотчины в Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.

13 января 2011 года в Полоцкой Художественной галерее открылась выставка работ молодых художников полотчины.
В экспозиции представлены работы А.Михайлова, А.Пискуна, Т.Пискун, А.Болтрушевича, И.Иванова, В.Дорошкевича, А.Гура. В качестве гостя принял участие своей персональной выставкой Алексей Литвин (Витебск).


Лекция-презентация "Сквозь сумерки столетий глядят на нас святые лики"

11 января в Бакштовской СШ Ивьевского района проведена выездная выставка и лекция-презентация "Сквозь сумерки столетий глядят на нас святые лики".


ВІДЭА на сайце музея

На афіцыйным сайце УК "Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку" з'явілася старонка "Відэа".

Глядзіце тут: http://www.mickiewicz-museum.narod.ru/video.html і тут http://www.mickiewicz-museum.narod.ru, а таксама тут: http://www.gaiba.narod.ru/video.html


Новая выставка «Спасённые художественные ценности»

В январе-феврале в выставочном зале экспонируется выставка «Спасённые художественные ценности».

Выставка представлена иконами XVIII - ХХ века, конфискованными на Брестской таможне и переданными на постоянное хранение в Ганцевичский краеведческий музей. Посетители также смогут увидеть металлические складни и распятия.


Выстаўка “Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя”

Выстаўка

“Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя”

14.01. 2011 – 03.02. 2011
16.00

14 студзеня 2011 г. а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка ўнікальных фотаздымкаў першай паловы ХХ ст. беларускага протаіерэя-фотааматара “Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя”.


"Дарога да сонца"

"Дарога да сонца" - такую назву даў сваей выставе мастак з Маладзечна Генадзь Селядец.


Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік і Саюз мастакоў Беларусі запрашаюць мастакоў-акварэлістаў прыняць удзел у Міжнародным біенале акварэлі «Вада + Фарба»

3-е Міжнароднае біенале акварэлі «Вада + Фарба».
Полацк - Мінск, Беларусь.

Перыяд правядзення: 3 чэрвеня – 7 верасня 2011 года.
Месца правядзення: Полацк, Мастацкая галерэя (3 чэрвеня – 7 жніўня),
Мінск, Палац мастацтваў.
Арганізатары: Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Беларускі саюз мастакоў.
Мэта праекта: папулярызацыя мастацтва акварэлі, знаёмства беларускіх гледачоў з яе традыцыямі і сучаснымі тэндэнцыямі.
У рамках біенале плануецца сімпозіум-канферэнцыя «Акварэль як творчая прастора».


З Новым годам i Калядамi!


Выстаўка латвійскіх і замежных майстроў фотамастацтва праходзіць у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены два праекты пад назвай “Час” і
«... дзе Балтыйскае мора і людзі сустракаюцца...»
У 1987 і 2007 гадах адбыліся дзве ўнікальныя фотаакцыі ў гісторыі Латвіі, у выніку якіх праз аб'ектыў фотаапарата ўдалося зафіксаваць «смак» унікальнага і своеасаблівага жыцця кожнага часу, зафіксаваць пачуцці, успрыманне свету, рытм жыцця дзвюх эпох, якія адрозніваюцца адна ад адной.


Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…!

Шаноўныя палачане і госці гораду 23 снежня ў 12.30. запрашаем вас на фальклорнае свята Каляды. Вас чакаюць танцы, гульні і калядная варажба.
Чакаем!


Увага! Творчая сустрэча з удзельніцамі выстаўкі «Жывая нітка традыцый» .

Творчая сустрэча з удзельніцамі выстаўкі «Жывая нітка традыцый» адбудзецца 23 снежня ў 10.30.
Прыносім свае прабачэнні.
Ветліва запрашаем! Уваход вольны.


Раённы конкурс аматараў польскай паэзіі+VIDEO

Конкурс аматараў польскай паэзіі

16 снежня 2010 г., напярэдадні дня нараджэння Адама Міцкевіча, ў нашым музеі прайшоў "Раённы конкурс аматараў польскай паэзіі - 2010", у якім прынялі ўдзел вучні, што вывучаюць польскую мову, а таксама вучні, навучэнцы і дарослае насельніцтва, якія не вывучаюць польскую мову. Адпаведна, удзельнікі конкурсу былі падзелены на пяць узроставых катэгорый.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.


Урачыстае адкрыццё Замкавага комплекса «Мір»

16 снежня 2010 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Замкавага комплекса «Мір» (XVI–XXстагоддзі).

Мірскі замак - выдатны твор беларускага дойлідства, першы архітэктурны помнік Беларусі, унесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА ў 2000 годзе. У 1993 г. за «захаванне аднаго з найбольш значных помнікаў замкавай архітэктуры Беларусі, рэстаўрацыю часткі замка і рэканструкцыю» быў атрыманы дыплом міжнароднай асацыяцыі па абароне (і паляпшэнню) еўрапейскай архітэктурнай і прыроднай спадчыны «EuropaNostra», у якую ўваходзяць спецыялісты 19 краін Еўропы.


Выстаўка вышыўкі "Жывая нітка традыцый"

Жывая нітка традыцый...
У музеі адкрылася невялікая выстаўка. У ёй прадстаўлены вышытыя ручнікі і вышытыя карціны рознай тэматыкі. Аўтарамі гэтых работ з'яўляюцца жанчыны з народнага клуба «Майстар», які працуе пры раённым цэнтры рамёстваў.


Предновогоднее мероприятие «Новогоднее путешествие к Белому Кролику»

Предновогоднее мероприятие «Новогоднее путешествие к Белому Кролику»

В ожидании Нового Года Кролик поселился в музее,
там для него много необычного и интересного.
Приглашаем детей и их родителей посетить Новогоднего Кролика!

В Национальном историческом музее Республики Беларусь Вас ждут:
? Необычные приключения с Белым Кроликом.
? Встреча с Дедом Морозом и Снегурочкой.
? Новогодний Бал Мультяшек.
? Игры с Зеброй, Львом Алексом и Драконом.
? Новогодний подарок от Белого Кролика.


У Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу.

24 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу. Выстаўка, як паведамлялася раней, прадстаўляе асабістыя рэчы пісьменніка, друкаваныя выданні, а таксама творы выяўленчага мастацтва, прысвечаныя яму, з фондаў Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа.


Выстаўка “ Вернутыя імгненні. Яўрэі царскай Расіі ”

Выстаўка
“ Вернутыя імгненні. Яўрэі царскай Расіі ”

30.11.2010 – 16.01.2011
17.00

30 лістапада а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка “Вернутыя імгненні. Яўрэі царскай Расіі”. Дадзеная выстаўка – сумесны праект Расійскага этнаграфічнага музея і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.


Князь, што людзям суды чыніў, князям гарады радзіў, а сам уночы ваўком рыскаў

Ужо не першы год у Краязнаўчым музеі для дзяцей 4-класаў праходзяць музейна-педагагічныя заняткі па тэме «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч». Пад гукі старадаўняй музыкі дзеці трапляюць у захапляльны свет жыцця аднаго з самых таямнічых князёў Полацкага княства. Наведвальнікі музея даведваюцца: чым праславіўся гэты князь, якія здзейсніў ваенныя паходы, як клапаціўся пра бяспеку сваёй Бацькаўшчыны.


Дні еўрапейскай спадчыны адзначаны ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” адкрыццём выстаўкі “Успаміны аб старажытным Заслаўі”. Заслаўе.

Выстаўка “Успаміны аб старажытным Заслаўі”, прымеркаваная да правядзення Дзён еўрапейскай спадчыны, праходзіць у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” з пачатку верасня. Выстаўка прысвечана лёсу горада ў еўрапейскім кантэксце і самым яркім асобам, звязаным з гісторыяй Заслаўя. Сярод іх родапачынальнікі дынастыі Полацкіх князёў, князёў Заслаўскіх, якія ўваходзілі ў найбліжэйшае акружэнне Вялікага князя Літоўскага, слаўныя дзеячы еўрапейскай рэфармацыі Ян Глябовіч і Сымон Будны, гетман вялікі літоўскі Казімір Павел Ян Сапега, італьянскі архітэктар Карл Спампані і іншыя.




® а также