190 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Каратынскага (1831-1891 гг.)

Нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі 15 жніўня 1831 г. у вёсцы Селішча Навагрудскага павета (цяпер Карэліцкі раён) у сям'і былога прыгоннага селяніна Аляксандра Каратая. Адукацыяй займаўся самастойна. Працаваў хатнім настаўнікам. Спачатку прысвяціў сябе выключна паэзіі і філалагічным даследаванням, затым абраў прафесію журналіста. У 1850-1862 гадах быў сакратаром у паэта і гісторыка Уладзіслава Сыракомлі (Л. Кандратовіча). За кароткі час самастойна атрымаў выдатную адукацыю. Акрамя беларускай і польскай, валодаў чэшскай, французскай, нямецкай і рускай мовамі, а таксама латынню. Перакладаў на польскую мову вершы А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, Г. Гейне і іншых.

На польскай мове выдаў паэтычны зборнік «Чым хата багатая, тым рада» (1857), паэму «Таміла» (1858). У 1858 годзе, да прыезду ў Вільню Аляксандра ІІ, напісаў на беларускай мове верш «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», як напамін пра існаванне беларускай мовы.

У 1860 годзе апублікаваў артыкулы пра Адама Міцкевіча: «Некалькі падрабязнасцяў пра сям'ю, месца нараджэння і юнацтва Адама Міцкевіча», «Дадатак да біяграфіі Адама Міцкевіча», у якіх сцвярджаў, што Адам Міцкевіч нарадзіўся ў Навагрудку, а не ў Завоссі.

Імем Каратынскага названа вуліца ў Наваградку.

913