III Национальный форум «Музеи Беларуси» — 2016

Запрашаем прыняць удзел у Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» — 2016, які будзе праходзіць 30 верасня — 2 кастрычніка 2016 года ў горадзе Магілёве.

Тэма форуму: «Музеі ў новай крэатыўнай эканоміцы»
Дэвіз форуму: «Разбураючы стэарэтыпы, пераадольваючы кансерватызм»

У канцы мінулага стагоддзя адбыліся карэнныя змены ў развіцці цывілізацыі. Яны прывялі да стварэння новай эканамічнай мадэлі постіндустрыяльнага тыпу, так званай «крэатыўнай эканомікі», якая заснавана ў першую чаргу на дамінаванні ведаў, сферы паслуг, інтэлектуальнай працы, дасягненняў культуры, а таксама інавацый і глабальных інфармацыйных сістэм. Асновай развіцця «крэатыўнай» эканомікі стаў «крэатыўны» патэнцыял чалавека.

Сёння музей як сацыяльны інстытут з’яўляецца прасторай для распаўсюджвання культурных ініцыятыў, развіцця творчага патэнцыялу чалавека. Гэта — адкрытая і даступная пляцоўка для кожнага, незалежна ад яго поглядаў, сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці, ўзросту і нацыянальнасці. Музеі выконваюць ўсё большую ролю ў стымуляванні творчасці, адкрываючы магчымасці для індустрыі творчасці і культуры, для правядзення вольнага часу, тым самым спрыяючы матэрыяльнаму і духоўнаму дабрабыту людзей ва ўсім свеце.

У 2016 г. на Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» будуць прадэмастраваны лепшыя здабыткі беларускіх музеяў за апошнія два гады, іх творчы патэнцыял, здольнасць да пераменаў, пераадольвання стэарэтыпаў і кансерватызму, а таксама іх магчымасці да дыялогу, супрацоўніцтва і інавацый. Канцэптуальныя аспекты мусяць быць адлюстраваны ў падрыхтоўцы асноўнай экспазіцыі форуму: яна павінна дэманстраваць інавацыйныя падыходы ў дзейнасці музея (выставачнай, адукацыйнай, захавальніцкай), альбо раскрываць новыя крэатыўныя праекты музея, яго здольнасць да міжкультурнага дыялогу, адкрытасці, інклюзіўныя магчымасці і стварэнне безбар’ернага асяроддзя. Дзелавая праграма таксама будзе адлюстроўваць тэму форуму.

У выпадку згоды на ўдзел у форуме просім пазначыць тэму Вашага выступлення па адрасе: kraimog@list.ru; mogetno@list.ru

Аргкамітэт