Вынікі конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю»

Вынікі конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю» у рамках II Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», 2014 год

Пераможцам конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю» ў намінацыі «Гран-пры» з’яўляецца ўстанова «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь». 

Пераможцамі конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю» ў іншых намінацыях з’яўляюцца наступныя музеі:

«Лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»:

  • установа «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь»  —  І месца;
  • установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы»  — ІІ месца;
  • дзяржаўная ўстанова «Музей гісторыі г. Мінска» — ІІІ месца.

«Лепшае навуковае праектаванне экспазiцыi»:

  • навуковая канцэпцыя экспазіцыі «Гісторыя Брэстчыны са старажытных часоў да першай чвэрці ХХ ст.» установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» — І месца;
  • навуковая канцэпцыя экспазіцыі «Гужавы транспарт Мінска ў канцы ХІХ – першай чвэрці ХХ ст.» дзяржаўнай установы «Музей гісторыі г. Мінска» — ІІ месца;
  • навуковая канцэпцыя экспазіцыі «Новая экспазіцыя кватэры-музея М.К. Сеўрука» дзяржаўнай установы «Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей» Мінскай вобласці — ІІІ месца.

«Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі»:

  • праект «Ашмянскі край ад старажытнасці да сучаснасці» ўстановы культуры «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча» Гродзенскай вобласці — І месца;
  • мастацкія праекты экспазіцый Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, Быхаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, Слаўгарадскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, распрацаваныя  ўстановай культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава» — ІІ месца;
  • мастацкі праект «Музей вавёркі» у Вялікай Бераставіцы, распрацаваны ўстановай культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» — ІІІ месца.

«Лепшая арганізацыя міжнароднай выстаўкі»:

  • міжнародная выстаўка «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» — І месца;
  • выстаўка «Белая Русь і яе суседзі» дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» — ІІ месца;
  • выстаўка «Беларуская народная ікона» дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» — ІІ месца;
  • выстаўка «Нёманскае Art deco» ўстановы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» — ІІІ месца.

«Лепшая арганізацыя выстаўкі з уласных фондаў»:

  • выстаўка «Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стагоддзяў» установы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» — І месца;
  • выстаўка «Банк БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў» дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» — ІІ месца;
  • выстаўка «Будзь Я.К.: паэт і мода» ўстановы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — ІІ месца;
  • выстаўка «Кніжныя скарбы музея (кнігазбор графа Вандаліна Пуслоўскага і графіні Марты Красінскай)» установы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» — ІІІ месца;
  • цыкл выставак інсітнага мастацтва «Малюнкі на шкле» дзяржаўнай установы «Вілейскі краязнаўчы музей» — ІІІ месца.

«Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi»:

  • навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» за рэалізацыю доўгатэрміновага карэкцыйна-развіваючага праекта для дзяцей дашкольнага ўзросту, доўгатэрміновага музейна-адукацыйнага праекта «Полацк музейны» і эксперыментальнай музейна-адукацыйнай праграмы для дзяцей «Вучымся глядзець, бачыць, слухаць і чуць» — І месца;
  • установа культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» за рэалізацыю праекта «Квэст-экскурсія „Загадкі майго горада“» — ІІ месца;
  • установа «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа» за рэалізацыю музейна-адукацыйнай праграмы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Крочым у школу разам з Коласам» — ІІІ месца;
  • дзяржаўная ўстанова «Любанскі музей народнай славы» за рэалізацыю культурна-адукацыйнага праекта «Музей для друзей» — ІІІ месца.

«Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці па патрыятычным выхаванні моладзі»:

  • установа «Гомельскі абласны музей ваеннай славы» за рэалізацыю цыкла музейна-адукацыйных праграм «Духоўнае развіццё і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі» — І месца;
  • дзяржаўная ўстанова «Сярэдняя школа № 37 г. Мінска» за рэалізацыю праекта «Фарміраванне грамадзянскасці і патрыятычнасці ў дзяцей і моладзі» — ІІ месца;
  • гісторыка-краязнаўчы народны музей імя Э. Корзуна дзяржаўнай установы адукацыі «Гальшанская сярэдняя школа» — ІІІ месца.

«Лепшае музейнае выданне»:

  • каталог «Партизанское оружие» установы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» — І месца;
  • ілюстраваны каталог фатаграфій Янкі Купалы «Гэтых вачэй не забудзь» установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — ІІ месца;
  • каталог выстаўкі «Портреты князей Радзивиллов из коллекции кн. Константина Гогенлоэ (Германия)» установы «Музей „Замкавы комплекс «Мір»“» — ІІ месца;
  • каталог «Серебряные оклады русских икон XVII — середины XIX века в собрании Брестского областного краеведческого музея» ўстановы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» — ІІІ месца.

«Лепшая партнёрская дзейнасць»:

  • установа «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» за арганізацыю выстаўкі «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі» — І месца;
  • установа культуры «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава» за арганізацыю Міжнароднага пленэра, прысвечанага Р. Геніну «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» — ІІ месца;
  • установа культуры «Лепельскі раённы краязнаўчы музей», установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны», дзяржаўная ўстанова «Чашніцкі раённы гістарычны музей» за рэалізацыю сумеснага выставачнага праекта «Рэгіёны Беларусі: Віцебшчына» — ІІІ месца;

«Лепшы рэгіянальны музей»: установа культуры «Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей».    

«За вернасць прафесіі»:

  • Уладзімір Адамавіч Ліцвінаў, Таццяна Фёдараўна Ліцвінава, супрацоўнікі дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль»;
  • Валянціна Мікалаеўна Царук, старшы навуковы супрацоўнік навукова-метадычнага аддзела ўстановы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей». 

«Лепшы кіраўнік музея»: Галіна Рыгораўна Нячаева, дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава».

Спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны наступныя удзельнікі конкурсу:

  • дзяржаўную ўстанову культуры «Дрыбінскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей» за рэалізацыю культурна-адукацыйнага праекта «Рамяство шапавальства — аб’ект нематэрыяльнай спадчыны»;
  • дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п. Смілавічы» Мінскай вобласці за рэалізацыю культурна-адукацыйнага праекта «Прастора Хаіма Суціна»;
  • дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія горада Белаазёрска» Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці за рэалізацыю музейна-адукацыйнага праекта «Музей „Лянок“ — цэнтр краязнаўчай даследчай дзейнасці вучняў гімназіі»;
  • дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі» за рэалізацыю музейна-адукацыйнага праекта «Фарміраванне культуры энерга- і рэсурсаспажывання сродкамі музейнай педагогікі»;
  • музей баявой славы 57-й Смаленскай Чырвонасцяжнай ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 5» г. Быхава за рэалізацыю музейна-адукацыйнага праекта «Выкарыстанне патэнцыялу музея 57-й Смаленскай Чырвонасцяжнай ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі ў патрыятычным выхаванні»;
  • музеі Мінскай вобласці за лепшыя праектныя прадстаўленні на экспазіцыі форуму;
  • музеі Магілёўскай вобласці за актыўны ўдзел у прадстаўленні сваёй дзейнасці на экспазіцыі форуму;
  • установу культуры «Касцюковіцкі краязнаўчы музей» за рэалізацыю выставачнага праекта «Касцюкоўшчына: мінулае і сучаснае»;
  • установу культуры «Жодзінскі краязнаўчы музей» за рэалізацыю выставачнага праекта «Хлеб нашых бацькоў».