Вынікі конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю»

Вынікі конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю» у рамках I Нацыяльнага форуму «Музеі Беларусі», 2012 год

Пераможцы конкурсу

«Гран-пры» — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль;

«Лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму» — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль;

«Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi» — праект «Art-Vileyka» Вілейскага краязнаўчага музея;

«Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці ў справе патрыятычнага выхавання моладзі» — мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»;

«Лепшая публікацыя аб музейных прадметах» — выданне «Прадметы ўзбраення з гарадзішча Нікадзімава» Магілеўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава;

«Лепшае прадстаўленне музея ў сродках масавай iнфармацыi» — публікацыі ў СМІ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;

«Лепшае музейнае выданне» — серыя кніг «Славутыя мастакі з Беларусі» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;

«Лепшае навуковае праектаванне экспазiцыi» — навуковая канцэпцыя экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;

«Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі» — архітэктурна-мастацкі праект асноўнай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы;

«Лепшая арганізацыя выстаўкі з фондаў музея» — выстаўка «Прысвячэнне заснавальніку» (да 90-годдзя з дня заснавання музея і 120-годдзя з дня нараджэння яго стваральніка Юзафа Ядкоўскага) Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея;

«Лепшая арганізацыя міжнароднай выстаўкі» — выстаўка «Паланэзы на вяртанне» (з архіўных дакументаў М. Кл. Агінскага) Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Вілянаўскім палацава-паркавым ансамблі;

«Лепшая партнёрская дзейнасць» — партнёрская дзейнасць Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь сумесна з Белзнешэканомбанкам і JapanTobaccoInternational;

«Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання» — праект «Запаведнай зямлі куток» Гомельскага палацава-паркавага ансамбля;

«Лепшая работа рэстаўратара» — рэстаўрацыя партрэта «Манах картэзіянец. Джон Х’ютан. XVII ст.», праведзеная Гродзенскім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі;

«Лепшы рэгіянальны музей» — Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік;

«За вернасць прафесіі» — Кучар Зінаіда Лявонаўна, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры;

«Лепшы кіраўнік музея» — Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Лаўрэаты конкурсу

«Лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»:

  • Праект музеяў Мінскай вобласці;
  • Прадстаўленне на экспазіцыі форуму Веткаўскага музея народнай творчасці.

«Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi»:

  • Арганізацыя культурна-адукацыйнай дзейнасці музея па вывучэнні і папулярызацыі беларускіх народных інструментаў Круглянскага гісторыка-краязнаўчага музея;
  • Музейна-адукацыйная праграма «З крыніц народнай спадчыны» Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея;
  • Культурна-адукацыйны праект «Музейныя казкі» Музея гісторыі Клеччыны;
  • Праект «Інавацыйны віртуальны музей ХХІ стагоддзя» гісторыка-краязнаўчага музея Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея Дзяржынскага раёна.

«Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці ў справе патрыятычнага выхавання моладзі»:

  • Культурна-адукацыйная дзейнасць Гомельскага абласнога музея ваеннай славы;
  • Праект «Фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў праз вывучэнне культурнай спадчыны беларусаў сродкамі музейнай педагогікі» у музеі гімназіі № 25 Завадскога раёна г. Мінска;
  • Арганізацыя культурна-адукацыйнай дзейнасці ў этнаграфічным музеі «Спадчына» гімназіі № 2 г. Пінска.

«Лепшая публікацыя аб музейных прадметах» — «Артэфакты з Замкавай гары са збораў віцебскіх музеяў» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

«Лепшае прадстаўленне музея ў сродках масавай iнфармацыi»:

  • Узаемадзеянне Лідскага гісторыка-мастацкага музея са сродкамі масавай інфармацыі;
  • Супрацоўніцтва Гомельскага палацава-паркавага ансамбля са сродкамі масавай інфармацыі.

«Лепшае музейнае выданне»:

  • Выданне «Плакаты Великой Отечественной войны. Родина-мать зовет!» Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
  • Навукова-папулярнае выданне «Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці А.Міцкевіча» Гайбы М.П., дырэктара Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку;
  • Фотаальбом «Рарытэты» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

«Лепшае навуковае праектаванне экспазiцыi»:

  • Навуковае праектаванне экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея;
  • Праект «Гісторыя Віцебскага народнага мастацкага вучылішча» Музея Марка Шагала і Музея «Цэнтр сучаснага мастацтва».

«Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі» — «Мастацкае рашэнне Музея гісторыі Гарадніцы» Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

«Лепшая арганізацыя выстаўкі з фондаў музея»:

  • Цыкл выставак з фондаў музея «Экспануецца ўпершыню» ў межах праекта «Наш музей — Максімаў дом» Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
  • Выстаўка «Апякункі паэтычных нябёсаў» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;
  • Выстаўка «Вайна партызанская» з фондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава;
  • Выстаўка «Народная ікона Гомельшчыны» Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

«Лепшая арганізацыя міжнароднай выстаўкі»:

  • Выстаўка «Іван Хруцкі ў дыялогу культур» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
  • Праект «Арт-Жыжаль — традыцыі і сучаснасць» Бабруйскага мастацкага музея імя Г. Г. Паплаўскага;
  • Выстаўка калекцыі гадзіннікаў XVIII — XX стст. «Бессменные свидетели времени» Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

«Лепшая партнёрская дзейнасць»:

  • Праект «Раскажы мне сваё жыццё» Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея;
  • Сумесныя сацыяльна-культурныя праекты з Дабрачынным саветам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа;
  • Праект «Мастак і горад» Музея сучаснага выяўленчага мастацтва;
  • Арганізацыя праектаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

«Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання»:

  • Крычаўскі гісторыка-краязнаўчы музей;
  • Праект «Мосар — турыстычны куточак на карце Беларусі» Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея;
  • «Лепшае захоўванне музейных прадметаў» — праект «Захоўванне калекцыі „Беларуская скульптура“» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.