Вынікі конкурсу IV Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі»

Вынікі конкурсу ў рамках IV Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», 2019 год

Намінацыя «За лепшую культурна-адукацыйную праграму»

Дыплом I ступені

Навукова-даследчая і асветная ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» (Дзіцячы музей) — культурна-адукацыйная праграма «Укараненне музейна-педагагічных тэхналогій у адукацыйны працэс дашкольнай установы»

Дыплом II ступені

Установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава» — інклюзіўны праект «Музей і дзеці»

Дыплом III ступені

Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага» — культурна-адукацыйная праграма «Карані і крона»

Спецыяльныя дыпломы журы:

  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міханавіцкая сярэдняя школа» (народны музей «Гісторыя пасёлка Міханавічы») — культурна-адукацыйная праграма «Дыялог пакаленняў»
  • Установа культуры «Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей» — праект «Захаваем культуру разам: Смаргонь кірмашовая»

Намінацыя «За навацыі ў музейнай дзейнасці»

Дыплом I ступені

  • Установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — інклюзіўная музейна-педагагічная праграма для дзяцей з аўтызмам «Побач і разам»
  • Установа «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» — інклюзіўныя праекты ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у 2017 — 2019 гг.

Дыплом II ступені

Установа культуры «Музей „Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва“» — «Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Навацыйныя тэхналогіі для сувязі гісторыі і сучаснасці»

Дыплом III ступені

Установа культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» — праект «Атрыбуцыя і рэстаўрацыя: найноўшыя тэхналогіі»

Спецыяльныя дыпломы журы:

  • Установа культуры «Клічаўскі краязнаўчы музей» — «Выставачная зала музея — пляцоўка для самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі Клічаўскага раёна»
  • Установа культуры «Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава» — выкарыстанне дапоўненай рэальнасці ў экспазіцыі «Ажыўшы мундзір»

Намінацыя «За лепшае музейнае выданне»

Дыплом I ступені

Установа «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчынай вайны» — каталог «Рукапісныя часопісы беларускіх партызан»

Дыплом II ступені

Установа «Музей „Замкавы комплекс «Мір»“» — калектыўная манаграфія «Князья Витгенштейны и их владения в XIX веке», зборнік дакументаў і матэрыялаў «Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568 — 1813)», каталог міжнароднай выставы «Ultimaratioregum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII стст.»

Дыплом III ступені

Установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — ілюстраваны альбом-каталог «Янка Купала: „Я адплаціў народу чым моц мая магла...“. З мастацкай калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы»

Спецыяльныя дыпломы журы:

  • Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж“» — кніга-альбом «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Сады і паркі»
  • Дзяржаўная ўстанова «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» — літаратурна-мастацкае выданне Каладзяжнай А. А. «Память — главный свидетель. Воспоминания очевидцев-лидян о Великой Отечественной войне»

Намінацыя «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»

Дыплом I ступені

Дзяржаўная ўстанова культуры «Музей бітвы за Днепр», дзяржаўная ўстанова культуры «Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй», установа культуры «Рэчыцкі краязнаўчы музей», дзяржаўная ўстанова культуры «Хойніцкі раённы краязнаўчы музей» — экспазіцыя «Дняпроўскі музейны кластар»

Дыплом II ступені

Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» — экспазіцыя «Музейныя гіс100рыі!»

Дыплом III ступені

Установа культуры «Музей гісторыі Магілёва» — экспазіцыя «Магдэбургскі Магілёў XVI — XVIII стст.»

Спецыяльныя дыпломы журы

  • Установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» — экспазіцыя «М 75»
  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей» — экспазіцыя «Дзяцінства, апаленае вайной»
  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Калінкавіцкі краязнаўчы музей» — экспазіцыя «Калінкавіцка-Мазырская аперацыя»
  • Установа культуры «Музей „Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва“» — экспазіцыя «Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Дыялог. Гісторыя. Сучаснасць»

Намінацыя «За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект»

Дыплом I ступені

Дзяржаўная ўстанова «Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей» — стварэнне экспазіцыі «Кампазітар Станіслаў Манюшка — дзеяч беларускай музычнай культуры»

Дыплом II ступені

Дзяржаўная ўстанова «Мемарыяльны комплекс „Брэсцкая крэпасць-герой“» — пастаянная экспазіцыя «Летапіс Брэсцкай крэпасці»

Дыплом III ступені

  • Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» — экспазіцыйны праект «Беларусь: адраджэнне духоўнасці»
  • Установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава» — стварэнне экспазіцыі музея гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі «Чыгуначная гісторыя Магілёўшчыны: магістраль у будучыню»

Спецыяльныя дыпломы журы:

  • Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж“» — часовая экспазіцыя «Заходняя Беларусь: гісторыя паўсядзённасці»
  • Установа «Музей „Замкавы комплекс «Мір»“» — міжнародны выставачны праекі «ULTIMA RATIO REGUM. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII стст.»

Спецыяльная прэмія ў намінацыі «За вернасць прафесіі»: дырэктар навукова-даследчай і асветнай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» Джумантаева Тамара Аляксандраўна

Спецыяльная прэмія ў намінацыі «За лепшую партнёрскую дзейнасць»: установа культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» за экспазіцыйны праект «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому»

Спецыяльная прэмія ў намінацыі «Ідэі маладых»: дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» за экспазіцыйныя праекты «1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава (Крок да Незалежнасці)» і «1919: Беларуская рэспубліка (да 100-годдзя абвяшчэння БССР і 95-годдзя абвяшчэння беларусізацыі)»