Вынікі конкурсу III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі»

Вынікі конкурсу ў рамках III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», 2016 год

Намінацыя «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»

Дыплом I ступені:

  • Установа культуры «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава» за экспазіцыю «Трогательная выставка»
  • Дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны краязнаўчы музей» за экспазіцыю дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці «Памятаем мінулае, шануем сучаснае, думаем пра будучае»

Дыплом II ступені:

  • Установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава» за экспазіцыю «Магілёўскаму кнігадрукаванню 400 год (1616 — 2016)»
  • Установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» за экспазіцыю «Адкрый для сябе скарбы беларускай літаратуры»

Дыплом III ступені:

  • Гісторыка-краязнаўчы музей «Сяброўства народаў» ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Гродна» за экспазіцыю «Сяброўства народаў»
  • Дзяржаўная ўстанова «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» за экспазіцыю «Лида. Вдоль по Виленской»
  • Музей «Дзяцінства» ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Нароўля» за экспазіцыю «Дзяцінства»

Намінацыя «За навацыі ў музейнай дзейнасці»

Дыплом I ступені — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь за серыю інтэрактыўных праектаў для дзяцей: музейны квэст «Маленькі эксперт»; «Чароўны пясок» (інтэрактыўны музейны занятак з элементамі арт-тэрапіі); «Мастацтва на кончыках пальцаў» (музейны занятак па тактыльнай выставе); выданне цыкла адукацыйных кніг «Дзецям пра мастацтва» для малодшых школьнікаў і настаўнікаў прадмета «Айчынная і сусветная мастацкая культура»; «Тэатр ценяў Франсыска Гоі» (начная экскурсія з элементамі тэатралізацыі)

Дыплом ІІ ступені — установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» за праект «Пясняр — шрыфт на аснове почырку Янкі Купалы»

Дыплом III ступені:

  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй» за праект «Відэаздымка як інавацыйная форма вывучэння гісторыі свайго раёна, знаёмства з музейнымі прадметамі, захавання ўспамінаў відавочцаў гістарычных падзей»
  • Народны музей «Гісторыя авіяпалка Нармандыя-Нёман» ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Барысава Мінскай вобласці» за «Віртуальны музей»

Намінацыя «За лепшы музейны праект»

Дыплом I ступені:

  • Установа «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» за выставу «Іканапіс Беларусі XVII — XXI стст. З калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (губернатарства Дзяржава-горад Ватыкан, музеі Ватыкана)
  • Установа «Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Беларусі» за выставу «Мы перамаглі»

Дыплом II ступені:

  • Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» за выставу «Гандаль Беларусі на шляхах гісторыі»
  • Навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» за праект «Адзіная музейная прастора: музеі-запаведнікі Полацка, Ноўгарада, Пскоўшчыны»
  • Установа культуры «Гродзенскі Дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі» за выставу «„Божае адкрыццё ў зямных вобразах. Хрысціянскія сюжэты ў італьянскіх гравюрах ХІХ стагоддзя“ ў музеях Літоўскай Рэспублікі»

Дыплом III ступені:

  • Установа культуры «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа» за экспазіцыю «У хвалях няспыннага руху: аутамабільнымі шляхамі Якуба Коласа»
  • Установа культуры «Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» за праект «Вяртанне дадому»
  • Установа культуры «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей» за віртуальны музей «Бярозаўскі картэзіянскі кляштар. Гісторыя заснавання і дзейнасці»

Намінацыя «За лепшую культурна-адукацыйную праграму»

Дыплом I ступені:

  • Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» за праграму «Большой музей для любознательных друзей»
  • Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» за праграму «Музей — дзецям»

Дыплом II ступені:

  • Установа культуры «Бабруйскі краязнаўчы музей» за праграму «Дай руку, дружа»
  • Установа культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» за праграму «Музейны квэст „У пошуках скарбу“»
  • Установа культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» за праграму «Музейны тыдзень»

Дыплом III ступені:

  • Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага» за праграму «Вяртанне дзіцячых баляў у Паўночныя Афіны»
  • Дзяржаўная ўстанова культуры «Музей бітвы за Днепр» за праграму «Музей і школа»

Намінацыя «За лепшае музейнае выданне»

Дыплом І ступені:

  • Установа «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» за альбом «Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны»
  • установа культуры «Музей Марка Шагала ў Віцебску» за каталог калекцыі «Марк Шагал. Эстампы: 1922 — 1985»

Дыплом ІІ ступені:

  • Установа культуры «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава» за выданне «Калекцыі жывапісу, графікі, керамікі ў зборы Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава»
  • Установа культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей» за «Каталог твораў мастака Ю. М. Пэна з музейнага фонду Рэспублікі Беларусь»

Дыплом ІІІ ступені:

  • Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж“» за фотаальбом «Нясвіж: палацава-паркавы ансамбль»
  • Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь» за кнігу-альбом «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь»

Спецыяльны прыз за лепшую сувенірную прадукцыю атрымалі Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей і Лепельскі раённы краязнаўчы музей.